Лiстапад плыве туманамi...

***
Лістапад плыве туманамі,
Лістапад дажджом імжыць,
І бяжыць лясамі п’янымі,
І асінамі дрыжыць.

Лістапад лістотай рванаю
П’е ваду і просіць піць,
І сваёй адвечнай ранаю
Распасцёрся і ляжыць.

Лістапад за караванамі
Птушак не сумеў адплыць.
Пералескамі, палянамі
Да зімы ён будзе стыць.

02. 11. 2018 г.


Рецензии
Верш лірычны і вельмі вобразны.
Вы майстар – умееце адухаўляць нежывое!

З найлепшымі пажаданнямі: Святлана.

Светлана Быкова   18.11.2018 20:28     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй за шчырыя словы, Святлана Анатольеўна!

Юрий Боровицкий   18.11.2018 22:33   Заявить о нарушении