Свежы ветрык вее, кропелькi туману...
Свежы ветрык вее, кропелькі туману
Белага – у твар знямелы б’юць.
Апусціўся ў восень, нібы – у нірвану,
Мне прытулак дні яе даюць.
Апусціўся ў восень, нібы – у нірвану,
Ў паўнату свайго жыцця-быцця.
Кропелькі бялёсыя дымнага туману –
Ах, якое шчасце забыцця!
Кропелькі бялёсыя дымнага туману –
У знямелы твар ласкава б’юць.
Ці я ўжо шчаслівы, ці шчаслівым стану?
Свежы ветрык, укажы мне пуць!
Свежы ветрык вее, кропелькі туману
Па шчацэ слязою радасці бягуць.
Апусціўся ў восень, нібы – у нірвану,
Бо прытулак сэрцу дні яе даюць.
01. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118110109493