Асенни сум
И всё здесь неповторно.
Ничто не возвращается
В круженье иллюзорном.
Л.Воронова
Асенні сум... Фіранкі, нібы краты...
Накрыла бездань шэрая прасцяг.
Імжою подых восені працяты,
І грэе голуб пер’ем мокры дах.
Не б’юцца ў вокны рэхам гукі колаў,
Дрымотры свет у палоне туманоў.
А далягляд надзеў башлык на голаў,
Як сховішча ад слоты і дажджоў.
Гайдаецца у думках сум спавіты
І так яго не хочацца згубіць,
Як гэты дзень, што сыплецца праз сіта
Дажджу, што пачынае марасіць.
Свидетельство о публикации №118110105884