Восень у парку
Восень каліну гушкае.
Моўчкі плыве над гнёздамі,
Больш не спявае з птушкамі.
Восень у парку Горкага,
Хваляй плыла па Свіслачы.
Радасць яе не горкую
Сёння я раптам высачыў.
Восень брыла залеваю,
Потым з дарогі збочыла.
Ела каліну спелую
І пазірала ў вочы нам.
Позірк яе усцешаны
Рос, туманамі шырыўся.
Восень чытала вершы нам,
Сэрцы кранала шчырасцю.
Свидетельство о публикации №118110100038