Переводы стихов Н. Дика на белорусский О. Равченко
Не стоит, право, за пустяки
умирать по ночам с тоски,
затягивать на шее петлю
за банальное «Не люблю»;
отдавать за ошибки друзей
на побоище в Колизей,
за оплошность любую другим
мстить – и сам не будешь судим.
Не держи за душой, ни к чему –
путь от злости ведёт в тюрьму.
От безумья ни сыт, ни одет,
от жестокости гаснет свет.
Кто без правды, повсюду чужой –
не завесишь нужду лапшой.
Только те, кто душою щедры,
разжигая собой костры,
не полезут в петлю за пустяк,
даже если их луч иссяк.
***
Ня варта, праўда, з-за пусцякоў
знікаць ад тугі па начах зноў і зноў,
зацягваць на шыі пятлю
за банальнае «Не люблю»;
сяброў за памылкі здаваць не ў музей –
гладыятарамі ў Калізей.
Ня адпомсціш за промах нідзе –
не змарнуюць самога ў суддзе.
Скінь з душы камяні ўздоўж дарог,
шлях ад злосці ляжыць у астрог.
Утрапёнасць – ні хлеб, ні цяпло,
а ад жорсткасці гасне святло.
Як без праўды – ты ўсюды ня свой:
сюд-туд з «локшынай», ці то хлуснёй.
Толькі шчодрыя на дары,
хто з сябе раскладае кастры,
з-за драбніц ня зацягнуць пятлі,
калі нават прамень – на нулі.
Перевод на белорусский язык Ольги Равченко, г. Гомель
Июль 2018 г.
***
Заждались паруса,
их давно на морях не штормило.
Запылилась слеза,
урожденная розой ветров.
Недоволен конверт,
что на перьях прокисли чернила,
и остыл экстраверт,
на песчинки себя размолов.
Разлетятся грачи,
разбегутся дороги и тропы,
нам от старой печи
оторваться не даст суета.
Заштормит за бортом,
паруса не поднимем на стропах
даже если гуртом,
потому что силёнка не та.
***
Ветразь засумаваў,
бо даўно на марах ня штарміла.
Слёзы пыл змарнаваў,
бо паходзяць ад ружы вятроў.
Раззлаваўся канверт,
што на пёрах пракісла чарніла,
і астыў экстраверт –
на пясочак сябе размалоў.
Разляцяцца гракі,
разбягуцца дарогі таропка.
Мы да роднай ракі
якары прымасцілі свае.
Грымне шторм за бартом -
ветразь больш не паднімем на стропах,
нават разам, гуртом,
бо ўжо сілачкі ў нас не стае.
Перевод на белорусский язык Ольги Равченко, г. Гомель
Июль 2018 г.
***
Счастье - http://www.stihi.ru/2017/09/29/1762
Няма на свеце Шчасця?! Не вер, бо то – мана.
Шукай хоць і ў дажджоўе – зазнаюся спаўна:
Я прывідам ў тумане блукаю без цябе.
Утульны дам прытулак у смутку і ў журбе.
Жыву я скрозь і ўсюды. Ледзь сэрца адчыні –
і красавіцкім цудам прыйду ў сівыя дні.
Са мной пакутаў вёрсты адолееш не раз,
але апёкаў лёгкіх не будзе напаказ.
Шукай мяне з надзеяй, што я не падвяду
і не адкрыю дзверы таму, хто на бяду.
Ідзі за мной па свеце, пераадольвай страх,
Бо нават у нябыце я – у тваіх руках.
***
Молодея, старикам не верил… - http://www.stihi.ru/2017/12/28/2524
Маладзейшы, я трубіў у трубы,
што збіраўся свет перавярнуць.
Не заўважыў, як прымножыў згубы,
спасцігаючы жыццёвы пуць.
На плячах ня выраслі пагоны,
раскудлаціў крылы на ляту…
Аглушылі крыкам пустазвоны –
і з нябёс спусціўся ў пустату.
Перажыў не шмат я і не мала,
Наварочаў разнастайных спраў –
тое ж, што матуля завяшчала,
я выконваць нават не пачаў.
***
Ночь уходящего - http://www.stihi.ru/2018/01/04/2592
Хмар панагнала прырода.
Свята – у водблісках лужын.
Ноч адышоўшага года
вальсам па горадзе кружыць.
Змоўклі застольныя тосты,
сном абвінаюцца вежы.
Ды развітацца няпроста
гораду з годам памежным.
Шыбы ў слязах - нібы твары:
што год пакіне нязменным,
калі ўжо йдзе па бульвары
заўтра – у зімнім адзенні?..
***
Запрета нет на искренний вопрос… - http://www.stihi.ru/2017/12/30/2440
Няма замоў на шчырыя пытанні.
Ці ўсе ж даюць нам правільны адказ?
Франціць спрабуюць часам – у заганні:
«Маўляў, – лапочуць, – справа – не пра вас».
З дзяцінства і да розуму глыбінь
знаходзім самі выхады-ўваходы,
пакуль жадання скосіць дрэнь-пагода,
пакуль цікаўнасць зменіць анальгін.
Тады ўжо на падманнае пытанне
адказ гатовы, ды наўрад камусьці
жыцця не дасць адправіць пад адкос
ці памажэ знайсці старое вусце,
прайшоўшы роў, што ілганнём зарос.
***
Мы остаёмся взаперти… - http://www.stihi.ru/2017/10/03/1927
Мы застаемся пад замком
сваіх ілюзій, летуценняў,
спрабуем ашукаць тайком
узрост свой – нават на імгненне!
Гады нам не даюць ўзляцець
і зноў вярнуцца ў рэчаіснасць
маўклівай птушкай ганарыстай,
каб у сіле не здолець пець.
Жыцця хвіліны, як на злосць,
то адстаюць, а то імчаць…
Але ж былое шчасце ёсць:
пяшчотна дакрануцца траўняў,
каханне ўрэшце напаткаць,
удвух зазнаць віно жаданняў, –
каб у ілюзій непазнаных
навек нявольнікамі стать.
***
Я видел вас – в руках бокал… - http://www.stihi.ru/2017/10/05/2045
Я бачыў вас, калі бакал
быў не дапіты.
Вас нехта палка абдымаў:
ён – з вашай світы.
Яму зайздросціў я, бо знаў,
што не здалею
на брудэршафт падняць бакал –
ў скон ліхадзею!
Да горла слёзы падыйшлі –
ня скінуў маскі…
Чаму нябёсы не далі
мне Божай ласкі?!
Бакал дапілі вы з другім,
я-ж страціў шанец
злучыць з каханай берагі –
нямы блуканец…
***
Запредельное - http://stihi.ru/2017/11/27/1993
Залімітавасць - не заведзена:
што прадпісана, то й здабытак наш.
Калі дур - навалай уедлівай,
выганяй яе ты на бездараж.
Да нябёсаў мара ня ўсцягнецца.
Ды й ці трэба ёй недаступнае?
Але ж рвецца ўвысь дурны п'яніца
і зрываецца - у распуснае.
Адгароджана залімітчына
ад реальнасці ды разумнасці.
Лепш да вечара - спевы звычныя,
чым бязглуздзіца хітрамудрасці.
Залімітавасць - смага цхівага:
ненаеднае - яд аблудніцтва,
толькі прагнасць ім вечна труціцца.
Мудрасць вечная - лёс шчаслівага.
***
Конечно, я немногое успел… - http://www.stihi.ru/2017/11/21/2898
Вядома ж, я няшмат чаго паспеў,
Але хвіліны ў тым не вінавачу:
іх абганяў калісьці, скараспел,
не заўважаючы на край удачы.
І вынік ёсць: я заплаціў спаўна
за дробязі, празмернасці і смуту,
а замест спраў – крывая баразна,
вузельчыкі – накшталт сапраўдных путаў.
Ня залатаць агрэхі, не вярнуць
хвіліны дзён, што я пусціў на ветры,
але, над безданню праклаўшы пуць,
прайду разумна мне адмераныя метры.
А па шляху ў крывую баразну,
з вузельчыкаў пачаўшы падрыхтоўку,
дабра насенне незнарок сыпну –
ды толькі-б даў мне Лёс адтэрміноўку…
***
Меню поэта - http://www.stihi.ru/2019/03/11/1688
Хай выклікае ў дзівакоў
нязгоду ці трывалы шок,
што мой сняданак – вершаў коўш,
абед – найз'едлівы радок,
увечар – пачак цыгарэт,
на золку жмут катрэн прыдбаў…
Я проста мыслячы паэт,
і лёгкай долі не шукаў.
Не напіваўся «на дурняк»,
не браў з працягнутай рукі
і не наймаўся за пятак
абжорству-пану ў парабкі.
Я да здзіўлення разявак
у простай форме паясню –
паэту рыфма – лепей так,
чым бескарыснае меню.
***
Март 2019 г.
Ожидание пропущенной ночи... - http://www.stihi.ru/2018/09/08/1330
Называй, як заўгодна; судзі, калі хочаш:
паўгады я чакаю прапушчанай ночы.
Вінаваты? Не ведаю. Мелась прычына
нам разгортваць да раю сутулыя спіны?
Пакідаць без адказаў пытанні-арэлі,
каб яны гэтым летам пад сонцам згарэлі?
Развітальнага погляду тэрмін – паўгода.
Наша ноч дзесьці побач сумуе з прыродай.
Даражэнькая восень, прызнач нам спатканне!
Прабачэння папросім за тыдні чакання –
у прапушчанай ночы ў абдымках – да ранка…
Ці няўжо ты не хочаш абдымкаў, каханка?
***
Март 2019 г.
Случайно ничего не происходит – http://www.stihi.ru/2018/11/06/1746
Нічога выпадкова не прыходзіць –
бо распісаны цвёрдаю рукой
хвіліны з нараджэньня да зыходу,
пакуль вас не спаткае супакой.
Для радасці знаходзяцца прычыны,
падставы – для нявыплаканых слёз.
Не будзе вам паблажкі ад мужчыны,
калі яго пакрыўдзілі ўсур’ёз.
Абавязкова вас мінуе ўдача.
Расстанне – за сустрэчай: чынам чын.
Прырода так жадае, бо іначай
мы шчасцейка б не ўмелі берагчы.
Пераклад Раўчанка Вольгі, май-июнь 2019 г.
***
Как их жаль, невольниц одиночеств… http://www.stihi.ru/2018/11/27/2195
Як шкада нявольніц адзіноты…
Са слязьмі – з нагоды ўласных страт –
ім належыць з набліжэннем ночы
выправаджваць будучыню з хат.
Заганяць сябе пад пакрывала
бізуном нябачным – найтрывала:
і пярыны адзіночцы – клець,
калі й схоча, некага сагрець…
Раніцою, разагнуўшы спіны,
упрагнуцца зноў у бездань спраў…
Божа ж мой! Ды хто ж у тым павінны,
што нялёгкі лёс іх напаткаў?
Пераклад Раўчанка Вольгі, май-июнь 2019 г.
***
Русь крестьянская - http://www.stihi.ru/2018/09/21/1499
На затворках забалочаных,
ля заезджанай абочыны
задыхаецца, каб справіцца,
Русь сялянская мая:
прыгажуня і выбранніца –
сотні год рукамі славіцца!
Не прывыкла ў ногі кланяцца
запаведная зямля.
Без падтрымкі і субсідыі…
Сельскую душу пакрыўдзілі –
без нагляду ўраз пакінулі
чарназёмныя палі.
Русь – яна ж і працавітая,
са званіцамі адлітымі,
з гарадамі знакамітымі –
наша вольная зямля.
Пераклад Раўчанка Вольгі, май-июнь 2019 г.
***
Свидетельство о публикации №118103109017