Калыханка
Ужо заснулі птушкі,
Сон салодкі ты прымай
Ад сваёй падушкі.
У дупле шпакі сядзяць,
Спіць мядзведзь у бярлозе,
Крумкачы трывожна спяць
На крывой бярозе.
У зацішным закутку
Моцна спяць казулі,
Ціхі сон абняў раку,
Рыбкі ўсе заснулі.
Вось заснуў і маладзік,
Ракі пад карчамі,
Спіць таксама вадзянік
Цёплымі начамі.
Спяць і мухі, камары,
Пчолы спяць у вуллі,
І да ранішняй пары
Людзі ўсе заснулі.
Спі ж і ты, маё дзіця,
Ды расці старайся,
Для нялёгкага жыцця
Сілы набірайся.
Свидетельство о публикации №118103102739
Евгений Чевган 01.02.2022 16:16 Заявить о нарушении
З пашанай!
Татьяна Цыркунова 01.02.2022 17:34 Заявить о нарушении