Вадапой
У рачулку ўпадае крыніца.
Тры каня, як пабачылі воду,
Захацелі адразу напіцца.
А вада шэптам песні спявае
Ды паведаміць штось коням хоча.
Струмяні ў віхры завівае,
Да прыгод і здарэнняў ахвоча.
Пiлі коні няспынна з крыніцы,
Апусціліся долу іх грывы.
Кучары не паспелі завіцца,
Распрасталіся ветрам-парывам.
Астудзіла вада коням ногі,
Напаіла кожнага ўволю,
Змыла з грыў іх увесь пыл дарогі,
Тым палепшыла конскую долю.
Крыштальная вада каля броду.
Стужкай доўгаю в’ецца вадзіца.
Трое коней пазаходзілі ў воду,
Бо паспелі ўжо добра стаміцца.
Свидетельство о публикации №118103102553
Павел Крюков 10.11.2018 17:00 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 10.11.2018 20:08 Заявить о нарушении