Час адпачынку
Прыемна літасць мне твая!
Ты для стаміўшыхся салодкі,
Для тых, хто ноч не спаў – удвая.
Час адпачынку, час прывольны!
Чакаем мы цябе заўжды.
Мінаеш хутка ты, свавольны,
Табою мерым мы гады.
Час адпачынку, час станоўчы!
Табе ўдзячна я, павер,
Ці час ты дня, ці нават ночы,
Табе заўсёды дам давер.
Час адпачынку, час раздолля!
Даруеш радасць нам усім.
Цаню шырокае прыволле,
Бо я расчулена зусім.
Час адпачынку, час узнёслы!
Табе падыдзе дзень любы.
Ты нагадаеш зiмы, вёсны,
Ды маладосць, што ўзяў нябыт.
Свидетельство о публикации №118103102547
Тем более - на белорусском языке!
Усяго добрага.
Евгений Япрынцев 18.11.2018 20:24 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 18.11.2018 20:16 Заявить о нарушении