Вецер восеньскi халодны...

***
                Нашчадкам забітых паэтаў

Вецер восеньскі халодны,
І туман. Ліхтар гарыць.
Нібы звер які галодны,
Стогне вецер і дрыжыць.

Стогне, нібы звер галодны,
Ў незямной сваёй жальбе.
Стогне, плача па бязродных
Дзецях, плача па табе.

Ён па тых сягоння плача,
Хто калісь асірацеў,
У каго Радзіма-маці
Лепшых вырвала дзяцей.

Хто рассеяўся па свеце
І не ведае магіл,
Дзе бацькі ляжаць. О, вецер,
Дай ім мужнасці і сіл!

31. 10. 2018 г.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты, у тым ліку 22 беларускія пісьменнікі і паэты.


Рецензии