Уюны
Мінула шмат гадоў,
Калі я не ў адзінстве
Хадзіла па ўюноў.
Мясцовы тупаў статак,
Хадзiў на вадапой.
Было іх там багата –
Ўюноў у слядах з вадой.
Ім гэта даспадобы,
Ўюны ў слядах жылі.
Ў кошыкі, ці ў торбы
Лавiлi ды няслi.
Паўнюткі кош наловіш,
Адмыеш добра іх,
Далонькаю прыкрыеш,
Няслi дамоў жывых.
Запомнілася добра
Аблава на ўюноў.
Я плацяную торбу
Прыпомню зноў і зноў.
З дзяцінства залатога
Мінула шмат гадоў...
З сяброўкай – Казяй Бараноўскай
Лавілі мы ўюноў.
Свидетельство о публикации №118103003137