Сусед
Енчыць баба пры пячы:
"Занялася, мусіць, сажа,
Што ж каханы мой мне скажа?
Гэта ж дзе ён калядуе?
Вось паветра штось надзьмуе…
На стале – адна галеча,
Не магу паліць у печы.
Пабягу я праз дарогу
Да суседа за падмогай…"
Вось вярнуўся муж у ранцы,
Дзе яго насілі пранцы?
Жулька брэша і – пад ногі,
«Гэта што за даварогі?»
Енчыць, гаўкае, злуецца...
У вачах агеньчык б’ецца.
«Цю-ю-ю, сдурнела ты, срамніца,
Гэта ж татка твой, дурніца…»
На стале ўжо аладкі,
Кот на печы – сыты, гладкі.
«Чуеш, Васька, гэты бабы…
Ты мяне ўжо не прадаў бы…»
Васька глянуў, бы знарок,
Завярнуўся пысай ўбок.
«Гэта дзе ж ты так гарэзаў?
Мо, гарэлкі добра ўрэзаў?
Доўга ж ты калядаваў,
Хоць бы нас пашкадаваў.
Без суседа б я прапала,
Але з ім пашанцавала!
Ён і комін шараваў,
І цялятка гадаваў…
Зкінуў крыху з вышак сена,
Бо Лысуха тое з’ела.
Ў лазню дроў вунь нанасіў –
Я ўжо не мела сіл.
Склалі мы ў кубелец сала,
Ты казаў, што месца мала.
Ноч цалюткую не спалі,
Пальцам каўбасу піхалі…
Вунь, на прыпячку пячына,
Ой, прыстойны ён мужчына!
І не курыць, і не п’е,
Рукам волі не дае!
Кажуць, да жанок ён ласы…
Пэўна, бабы точаць лясы.
То – не ганьба, то ж – прырода,
То ж мужчынская парода!
В-о-о-о-й, плявузгаюць, балбочуць,
Вось не дай жа, Бог, сурочаць.
Ды які ж яго гады?
Ён жа жвавы, малады!
В-о-о-о-й, далібог, пашанцавала –
Я разок пацалавала,
Вер мне, любы, толькі раз,
Як агонь у пячы ўжо згас.
Што ж ты, мілы галубок,
Неяк сумна глянуў у бок?
Гэта ж цуд, а не сусед,
Мне зайздросціць цэлы свет!
Я ж, далібог, што не збрахала–
Ой, як нам пашанцавала!
Гэткі ладны, зухаваты…
Толькі што пайшоў дахаты…»
Ёсць народная прыкмета,
Верце, людцы, праўда гэта.
Як ідзеш ты на нач у свет,
У жонкі мусіць быць сусед…
Свидетельство о публикации №118103003061
Татьяна Буйнова 3 11.03.2023 08:26 Заявить о нарушении
Пишу на белорусском, но гораздо реже. чем надо. К сожалению!
Татьяна Цыркунова 11.03.2023 14:18 Заявить о нарушении