Няма непрыгожых жанчын

Няма непрыгожых жанчын,
Я цвёрда ўпэўнена ў гэтым,
І знойдзецца мноства прычын,
Напішуць аб гэтым паэты.
 
Няма непрыгожых жанчын,
А ёсць толькі хібы на свеце,
Бо мала я бачу мужчын,
Яны, як рэлікт на планеце.
 
Няма непрыгожых жанчын,
Але аж замнога няшчасных,
Такі ўжо завёўся пачын,
Вачэй вельмі многа загаслых.
 
Няма непрыгожых жанчын,
Але шмат жанчын не кахаўшых,
З нагодаю розных прычын
Цяпла нікаму не аддаўшых.
 
Няма непрыгожых жанчын,
Калі ў вочы сонейка свеціць.
І подых кахання магчым,
Калі нараджаюцца дзеці.
 
Няма непрыгожых жанчын –
Камусьцi яшчэ невядома?
У кожнай – прыгоства ажын,
Жаданне – "Чакай мяне дома..."
 
Няма непрыгожых жанчын,
У кожнай ёсць мора пястоты.
Дзе ж столькі знайсці нам мужчын,
Каб кожнай хапіла пяшчоты?
 
Няма непрыгожых жанчын...
 


Рецензии
Спадабаўся верш... Няма непрыгожых жанчын...

Евгений Япрынцев   19.11.2018 21:52     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, паважаны Яўген, за водгук! Вырашыла адказаць Вам на роднай мове майго бацькі ды ўсей яго радзіны. Раней не мела такой магчымасці, бо не быў усталяваны беларускі алфавіт. З цеплыней ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   16.10.2020 17:10   Заявить о нарушении