Ляцiць белы бусел
Крылом закранае
Вокны хацін:
Навіну бо мае:
Ці то госці ў хату,
Ці прыбытак які,
І што сонца багата,
І свяціць будзе вякі!
Ляціць белы бусел
Ды на ўсход,
Ён праўдзівы,не схлусіць:
Дзетак будзе карагод.
Паляцеў белы бусел
Ды на поўнач,
Ён праўдзівы,не схлусіць:
Дзетак будзе поўна.
Паляцеў белы бусел
Ды на захад,
Ён праўдзівы,не схлусіць:
Будуць дзеткі ў хатах.
Паляцеў белы бусел
Ды на поўдзень.
Ён праўдзівы,не схлусіць:
Будзе дзетак поўна!
Што ж ляцеў так нізка?
Штосьці сказаць хацеў?
Вунь гаўдаецца калыска
Пад калыхнку-спеў.
Амаль стукнуў па вакне
Белым сваім крылом,
Бы прывітанне шле.
Бы чыркануў пяром.
Паспрабуй прачытай -
Адно толькі гадаць!
Хто-небудзь пасылай
Рублёў якіх пяць,
Каб купіць канвэрт добры,
І марку паштовую,
Заціскай дзюбай торбу,
Моцную,картовую.
Кладзі туды пасланне
У Сусвет бязмежны,
І Тварцу шанаванне!
Нясі кветак яму свежых!
Усё пачуў бусел,
Вясковы,родны,наш,
Ён праўдзівы,не схлусіць,
А то як жа інакш?
Свидетельство о публикации №118102909546