растраляным паэтам

Нам падручнiкi кажуць з дзяцiнства -
талеранты цярпiмы народ.
У абыякавасцi да злачынстваў
спадзяючыся вырасціць плот.

Тых хто дыстанцаваўся ад праўды,
каб жылося хоць трошкi лягчэй,
каб адмыць тыя органы ўлады,
прэч icцi не падняўшы вачэй.

Не жадаю я быць памяркоўным,
дараваць, што была тут турма.
Не было той краiны цудоўнай,
Там людзей катавалi дарма

У гэту ноч растраляных паэтаў
Я так яўна себе уяўлю -
Мне ў патылiцу ткнуў пiсталетам
Камiсар, перад тым як памру….


Рецензии