У прахалодзе восеньскае ночы...

***
У прахалодзе восеньскае ночы
Не трэба зор, бо досыць мне і сонца,
Што лье святло, калі такія вочы
Глядзяць праз ноч бяздонную бясконца.
Яны мяне кахаюць, тыя вочы!
Я не магу заснуць і ўсё чакаю,
Калі заснеш ты, калі ўтопіш сонца
Ў цяні маім... І я цябе кахаю
Высакародна, доблесна, бясконца.

29. 10. 2018 г.


Рецензии