Дожджык восеньскi дау буську...
Дожджык восеньскі даў буську
Голай ніве, і дарозе,
На прыпынку – дзвюм бабусям
І расквечанай бярозе.
Дожджык восеньскі даў буську
Чарадзе высокіх сосен.
З таго дожджыку дзіўлюся,
За цябе малюся, восень!
29. 10. 2018 г., па дарозе з Мінску ў Радашковічы.
Даць буську - пацалаваць (заўвага аўтара).
Свидетельство о публикации №118102904349