Цiкава
Адкуль вада яго бярэцца?
Таксама, тата, мама – дзе?" –
Пытаемся па малалецтву.
Пытанні простыя пакуль,
Ды адказаць не вельмі проста.
Падштурхваюць усіх дакуль
Знаходзімся мы ў "зоне росту".
А хутка ўжо і дзеці нас
Такім пытаннем замарочаць,
Задумаешся іншы раз:
"Чаму дзіця ўсё ведаць хоча?"
Ды ўспомніш пра свае гады,
Пытанняў там было без меры.
І гэта выдасць цяжкі ўздых –
Працягнем добрыя намеры.
А неўзабаве ўжо і ўнук
Настойліва пачне пытацца:
"Чаму не мае бусел рук,
Каб імі ўволю карыстацца?"
Не знойдзеш хутка і адказ,
Малому добра растлумачыць,
Ды атрымаеш шмат параз,
Як ён твой водгук перайначыць.
Свидетельство о публикации №118102904278