Маякi свецяць
Падняцца ды ісці.
Цяжар, нібы з палёгкай,
Упэўнена нясцi.
Ды не стагнаць пры гэтым,
А моўчкі ўсё зрабіць,
Са страсцю ды імпэтам…
Вось так і трэба жыць!
Такія ёсць жа людзі,
Як маякі ў жыцці,
Яны мяне абудзяць,
Прымусяць крыж нясці.
Я вельмі ім удзячна,
Перад вачыма – доўг,
Вялікая падзяка
Ўсім, хто дапамог.
Не вельмі гэта лёгка –
Штодзённа працаваць.
Іх прыклад, нібы мэта –
Яе мне дасягаць.
Свидетельство о публикации №118102904256