На лёс не трэба наракаць...

На лёс не трэба наракаць,
Ён жа дае заўсёды шанец,
Каб не ўпрысядкі скакаць,
А станцаваць прыгожы танец.
 
Ухапiць яго патрэбна,
Перакананасць гэту маю,
Рухацца, ісці наперад,
Дарога, як страла, прамая.
 
Не меней важна і ўбачыць
Напрамак свой, адзін-адзіны,
Пераадольваць няўдачы,
У поспех верыць мы павінны.
 
Поспех будзе немінуча,
Ён прыйдзе позна або рана,
Праца, як вада гаюча,
Яна ўсе загоіць раны.
 
Не трэба ўпадаць у роспач,
Я ў гэта веру непахісна,
Зрэдку можа той, хто побач,
Сумненне выказаць наўмысна.
 
Калі мы ў поспех верым,
Ніхто не перашкодзіць,
Вось адчыняцца ўсе дзверы,
І можна з гонарам заходзіць.
 
На лёс не трэба наракаць,
Бо ён дае заўсёды шанец,
Каб не ўпрысядкі скакаць,
А станцаваць прыгожы танец.


Рецензии