Немагчыма...
Я зняваге не дамся,
Хоць бы пуд будзе важыць,
А ўсё ж не паддамся.
Немагчыма пакрыўдзіць,
Я адолею й гэта,
А сурок хто прыладзіць –
Не паверу прыкметам.
Немагчыма прымерваць,
Мерцы я не паддана,
Пагляджу з недаверам,
Бо сабе я аддана.
Немагчыма адвесці
Мне мой позірк заўзяты.
Я асуджана несці
Гэты цяжар зацята.
Немагчымыя змены,
Кажу гучна, уголас.
Мне нішто не заменіць
Праўду, веру ды годнасць.
Мне ніхто не парадзіў,
Мабыць, гэта ад роду,
Нібы здольнасці зладзіў –
Верыць толькі ў пароду.
Свидетельство о публикации №118102904246