Аддаю перавагу
Калі нават горка мне будзе.
Шаную, пястую заўвагу,
Мне вопыту з гэтым прыбудзе.
А воплескі мне не патрэбны –
Адно – паціскаю плячыма.
Каб голас калісьці стаў срэбны,
Гляджу я навокал вачыма.
У працы знаходжу я вартасць,
Натхненне мяне не пакіне,
Каб мелі радкі мае якасць,
Я многа вучыцца павінна.
Яшчэ – перагледзець стасункі,
Ці ўсё гэта, праўда, карысна?
Жыццё ўпрыгожаць малюнкі –
Цудоўнай разгорткай павіснуць.
А ў іншым – адно раздрабленне,
Разгубленнасць не даспадобы.
Мне важна любое імгненне –
У кожным шаную свабоду.
Я праўдзе аддам перавагу,
Якой бы мне не падалася.
Яна для мяне мае вагу,
Нязменнай навек засталася.
Свидетельство о публикации №118102904240