Анонс

Калі плануеш загадзя,
Не спраўдзіцца нічога.
Адразу не заладзіцца,
І не пытай нікога.
 
Чаму так адбываецца?
Мне гэта невядома...
Ды неяк так ствараецца –
Сядзі ўжо лепей дома.
 
Я, мабыць, забабонная,
Ды ўжо не раз бывала –
Няўдачы незлічоныя
Падкопы здабывалі.
 
Планую ўсё з аглядкаю,
Не дай, Бог, не сурочыць –
Мне з новымі нататкамі
Наперад хутка крочыць.
 
Дзяліцца тымі планамі
Не буду я наўмысна.
У адным пераканана я –
Анонс не ўсім карысны.


Рецензии