Пачуццё абавязку
Ды паселіцца ў сэрцы надоўга,
Беззмястоўная то барацьба,
Бо з сабою змагацца нядобра.
Ды накрые няёмкасць тады,
Нарабіла памылак, няйначай.
Як скрозь пальцы нясуцца гады,
Не адчую ў гадах тых нястачу.
Не жадаю я весці падлік,
Не мая гэта ўжо прывілея,
Мо, жыццё мне паставіць залік,
І на гэта я маю надзею.
Не дае, часам, спаць непакой,
Я кудысьці ўсё бегчы павінна,
За жыццёвай бурлівай ракой
Ледзь паспеюць мае ўспаміны.
Можа, здолею ўсё напісаць,
Што камусьці падорыць натхненне.
Ды знайду я ў каго запытаць,
Каб засведчыць, адзначыць імгненне.
Пачуццё абавязку вядзе,
Каб зрабіць нешта мне дасканала.
Набыла ўжо, не ведаю дзе,
Светапогляд – старацца ўдала.
Свидетельство о публикации №118102904230