Самасвядомасць

Пераадольванне так многа значыць,
Трэба на дробязі проста забыцца,
Каб перавагаю мэту адзначыць,
Мужнасць патрэбна, каб з шляху не збіцца.
 
І пераконанасць будзе не лішняй,
Важнай умовай маёй перамогі.
Трэба пакінуць утульны зацішак,
Будзе чакаць мяне цяжкасць дарогі.
 
Толькі зацятасць, набытак натхнення,
Змогуць дасціпна ў нечым парадзіць.
Своечасова знайсці пашырэнне,
Каб мой светапогляд добра наладзіць.
 
Самасвядомасць – вялікая сіла,
Будзе заўсёды наперад імкнуцца.
Колькі па свеце мяне б не насіла,
Здолею я да вытокаў вярнуцца.
 
Самасвядомасцю я ганаруся –
Можа не надта яна дасканала?
Самасвядомасць маёй Беларусі
Адлюстравана навечна ў аналах.


Рецензии