Мой лёс
Да спантаннасці, мабыць, няздатна.
Верх заўсёды бярэ перавага,
Каб зрабіць справу толькі выдатна.
Гэтак склалася, пэўна, з дзяцінства,
Ды аптэка яшчэ паўплывала.
Існуе гэта ў поўным адзінстве –
Дасканаласць мяне ратавала.
Я да выніку буду імкнуцца,
Колькі б мне гэта ні каштавала.
Наракаць ды на кон свой сварыцца,
Ды прыхільнасць так запланавала.
Першынство мае гэтая рыса,
Мне, напэўна, няма дзе падзецца.
Бо адзначана ўсё каштарысам –
Патрабуе настойліва сэрца.
Свидетельство о публикации №118102904218