Сэнс

Я сэнс у дзеянні жадаю бачыць.
Змястоўнасць у кнігах зачаруе.
Таксама прыгажосць мне вельмі значна –
Яна прывабнасць тэме ахвяруе.
 
Аднак, я бачу змест на месцы першым,
Бо без яго нішто ўжо не варта.
Ні значнасць слоў, ні рыфма іх у вершах,
Адлюстраванне думкі, як на картках.
 
І летуценнасці самой праява
Не стане ў творы так ужо прыдатна,
Калі бяздумнасць, гэта яе з’ява,
Усё напіша, нават, на "выдатна..."
 
Я неяк толькі прыкрасць адчуваю,
А гэта, пэўна, ужо прыкмета –
Бо я адну нудоту заўважаю
Ў ліпучасці, салодкасці паэта.
 
У дзеянні жадала б я сэнс бачыць,
Змястоўнасць для мяне на месцы першым.
Прыхільнасцю раман магла б адзначыць,
Ці нават самы невялічкі вершык.


Рецензии
Цудоуна! Я заразважала так не толькi а творах I вершах, але I а дзеяннях Чалавека, аб яго суцi! Змястоунасць на першым месцы, сапрауды! Дзякуй Вам за верш на роднай мове I разважаннi! З цяплом!

Екатерина Яцкевич   13.09.2020 13:40     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, шаноўная Кацярынка! Даспадобы мне Вашыя словы. Сэнс - галоўнае ў кожным творы. Можна пагаджацца з аўтарам ці спрачацца з ім, але калі надрукавана бязглуздзіца, то аб чым можна разважаць? Лепей не марнаваць дарэмна свой час... З добрымі пажаданнямі ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   13.09.2020 15:22   Заявить о нарушении