Рух
Нярушныя бярвенні...
Падзеяю адзначым
Мы кожнае імгненне.
Няма аб чым журыцца –
Імгненне толькі важна.
Жыццё стралой імчыцца,
Ды гэтым і прывабна.
Ніхто не дапапожа,
Ты ў сябе – адзіны.
Аднак жа, пераможа
Паглыбленасць гадзіны.
Гадзіна мае вартасць,
У ёй уся каштоўнасць.
Яшчэ такая якасць –
Высокая змястоўнасць.
Хто разумее гэта,
Таму і лейцы ў рукі,
То дзеяння прыкмета,
Няма другой навукі.
Свидетельство о публикации №118102904188