Чаромхавы край
Грымнула вайна,
Ды вачам варожым
Чаромхі ўжо няма!
У сорак другім
У маі яна цвіла,
Ды вачам чужым
Яе быццам няма!
Для сваіх дзяўчат
Цвісці старалася,
Але страчыў аўтамат-
З чужынцам квіталася
Зямля параненая.
На ёй кветкі нашыя
Мёрлі,стаптаныя.
У сорак трэцім
Ізноў яна цвіла,
Ды мне паверце:
З месца яна сышла
Ад чужынцаў вока,
І каб водар не дарыць,
Сышла далёка-далёка
У белы свет жыць.
У свет казак чароўных,
Дзе белай кнігаўкай
Лятала чаромха
Ля Радзімы блізенька.
А ў дзень праможны
Бачыць чаромха белая,
Што вярнуцца ёй можна,
Усіхнуцца смела.
І каб болей вайна
Людзей не палохала,
Расце тут здаўна
Чаромха пад вокнамі.
Аж дух забівае -
Гэтак пахне яна!
Пчол да сябе гукае
Водар яе і белізна.
Кожны лісцік пад сонцам
Як ліхтарык зялёны,
Мір будзе бясконцым,
А вораг жыцця палонным.
Свидетельство о публикации №118102910085