Паслухай вецер на мяжы палёу...
Паслухай вецер на мяжы палёў
І лесу, што спачатку яго глушыць.
Паслухай шум з'асененых гаёў,
Што лісце не абсыпанае сушаць.
Тут кожны гук, нібы жалейкі плач.
Тут кожны скрып, нібыта скрыпкі песня.
Выдатна грае восені скрыпач
І, як паэт, лунае ў паднябессі.
28. 10. 2018 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №118102803275