Халодны вецер дзьме i гне калiну...
Халодны вецер дзьме і гне каліну.
Здаецца Рымам родная зямля.
Люблю яе, люблю сваю Айчыну,
Як любіць неба крылы жураўля.
Халодны вецер. І здаецца Рымам
Пасёлак мой, бо й тут пагоркаў – сем.
Люблю яго, люблю сваю Радзіму,
Яе лугі і кветкі - у расе.
Халодны вецер гне каліну долу,
З яе ляцяць тужлівыя лісты.
Любіць Радзіму трэба не з дазволу,
А так, як вецер – голыя кусты.
28. 10. 2018 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №118102800245