Дон К шот
Не з гідальгаў Ламанчы,
Не з родводаў шляхецкіх
Кульгаю без Санчы,
Ад сэрца да сэрца.
Цуглі згрыз Расінад мой.
Дзіда ў похвах і шабля,
Дульсінэя з тумана
Ад нябыта клікае…
Да Дабра праг, скакаў я,
Зло за мной не адстала
І званы маёй праўды
Цішынёю азвалісь.
Душу мусіць зьнявечыў
І зьнясіліў душу,
Не адкрыць каб ёй дзьверы
Векавечнаму Злу,
Не прыняць каб ляноту,
Заімшэць і запсець,
Каб сумленьня ламоту
Не на блазн бавай несьць.
Нас фарбуе сьвет гэты…
Знае хто ж колер свой?
У ім свой моц, свае енкі,
Сваю мужнасьць і боль?
Пастарэў Расінад мой,
Дзіда, меч з’іржавеў,
Дульсінэя з тумана
Зачакалась мяне…
-27.10.18.
Свидетельство о публикации №118102801146