Шпакi
Ну, вясне ўжо нікуды не дзецца.
Песню ладна спяюць раўчукі,
Растрывожана сэрца заб’ецца.
А шпакі адбудуюць гняздо,
Што пад дахам само зімавала.
Умацуюць, адновяць яго,
Каб сямейства ў ім спачывала.
Гэтак дружна працуюць яны,
То калочак нясуць, то галінку.
Птушанятам на добрыя сны
Падрыхтуюць пушок ці травінку.
Будзе цёплым, утульным жытло,
Птушаняты, як быццам, у каморы.
Ад катоў так схавана гняздо,
Што надзейнасць яго бездакорна.
Як натхнёна працуюць шпакі,
Раз за разам усё нешта прыносяць.
Іх пад дах скіраваны скачкі –
Жыццяздольнасць яны прыўзносяць.
Свидетельство о публикации №118102708235