Пяць гадзiн, а ужо цямнее...

***
Пяць гадзін, а ўжо цямнее.
На мышэй палюе коцік
Белы, нібы тая поўня,
Што праз дзве гадзіны ўзыдзе.

Ранні вечар. Ветрык вее.
Коцік да зямлі жывоцік
Свой прыціснуў – вось дык лоўля,
Страсці, нібы на карыдзе!

Тыдзень праляцеў няўлоўна,
Як кастрычніцкая поўня,
Што ўжо хутка ў неба выйдзе
Нешта выглядзець, бы злыдзень…

27. 10. 2018 г.


Рецензии