Адчыню акно, у кастрычнiк гляну...

***
Адчыню акно, ў кастрычнік гляну
І пачую брэх сабак далёкі.
І балець душой не перастану
За твой позірк чысты каравокі.

Каравай жыццё на плечы ўзваліць,
І нясеш той горб бяды і славы
Да труны. Адна яна паправіць
Лёсу невясёлыя забавы.

Адчыню акно, ў кастрычнік гляну.
Капне з неба хмурага на дровы.
Я любіць цябе не перастану,
Думаць пра цябе і сніць нанова...

26. 10. 2018 г.


Рецензии