Зарадзiлi дажджы чарадою...
Зарадзілі дажджы чарадою.
Мокнуць сад, і трава, і гарод,
І асіны пад роднай гарою –
Без матулі амаль ужо год.
Зарадзілі дажджы, зарадзілі,
Ды няма мне каму абяцаць,
Што асеннія дні нарадзілі,
Тое ў вечар зімовы чытаць.
Зарадзілі дажджы, зачасцілі.
Не магу ўсё ніяк перажыць,
Што з табой іх калісьці дзялілі,
А цяпер ужо не з кім – дзяліць.
25. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118102509812