Першы вершык
І чым яна прывабна?
Маёй душы аснова,
Напэўна, гэта важна.
То, мусіць, гены бацькі,
Адкуль жа ўсё ўзялося?
Прыгожыя нататкі.
Мне гэтак падалося.
Я мову вывучала
Яшчэ ў классе першым.
Са сцены прачытала
Кароткi першы вершык.
Вось я на нейкай сцэне,
У клубе тым вясковым,
Упэўнена, з натхненнем,
Чытаю пра высновы.
Сядзяць у клубе людзі
І слухаюць дзяўчынку.
Мой голас іх абудзіць –
Гучыць без перапынку:
"Мяне не будзіць мама,
Сама ўстаю зарой,
І мыюся з-пад крана
Халоднаю вадой..."
Мне невядомы аўтар –
Запомніліся вершы.
І я сама – аматар,
"Артыстка" ў класе першым!
Свидетельство о публикации №118102502623