Аб марах

У думках сваіх прыўзняцца,
На рэчаіснасць забыцца.
Ды на куміраў раўняцца,
Мары павінны жа збыцца.
 
Прыйдзе аднекуль натхненне,
Ды ўяўленне абудзіць.
З’явіцца і прасвятленне –
Твор, пэўна, вынікам будзе.
 
Спадчыннасць толькі павінна
Ў тым, што спакою не маю.
Продкам маім, як даніна –
Усё я прыгоды шукаю.
 
Гэтым магу растлумачыць
Страснасць, зацятасць у працы.
Вынікам твор замаячыць,
Ведаю, бо маю рацыю.
 
Мары здзяйсняю з ахвотай,
Бачу ў тым незваротнасць.
Думкі прыходзяць употай –
Іх нараджае прыроднасць.
 
У думках хачу прыўзняцца,
Гэта жаданне надоўга.
Каб жа змагла ганарыцца
Споўненным роднасным доўгам.


Рецензии