Старыя сшыткi

Па-дзіцячаму бачыць усё,
Проста жыць, ды не вЕсці падліка.
Вынік мой падсумуе жыццё,
І дабро мне падлічыць, і ліха.
 
Мэтазгоднасць праявіцца ў ім,
Ёсць лічыльнік такі дасканалы.
Зачаруе няспыннасці гімн,
Ён адкрые, зацвердзіць аналы.
 
У аналах нямала знайду
Гістарычных падзей ды адбіткаў.
Верагоднасці лік падвяду,
Бо натхнёнасць прыбавіла сшыткаў.
 
Добра ведаю, хто напісаў,
Гэтых сшыткаў я бачу змястоўнасць.
Праўды горыч ім лёс перадаў,
Захапляе як іх паслядоўнасць.
 
Шмат старонак напісана ў іх,
Сшыткі гэтыя помню з дзяцінства.
Там нататкі ёсць думак маіх,
Вабіць-цешыць з мінулым адзінства.
 
Шэры сшытак у рукі бяру,
Адкрываю любую старонку.
Успамінаю юнацтва пару,
Як "багацця" былога скарбонку...


Рецензии