Веды
Крыўдаваць на сябе.
Чалавек мае волю –
Што пасее – пажне.
Што ў дзяцінстве ён схопіць,
З тым і пойдзе ў жыццё.
Чалавечнасці вопыт –
Гэта вед набыццё.
Разумею я веды,
Як утройванне ўсіх,
Бо вядзе да асветы
Моц вялікая іх.
І жыццё перайначаць,
Бо не будзеш зломкам,
Не магла б жыць іначай –
Я ўпэўнена змалку.
Ёсць галоўнае ў ведах,
Мы без ведаў – слупы.
Захліснешся ты ў бедах,
Будзеш жыць, як сляпы.
І ніколі не сціхне,
Не змарнуецца рух,
Нібы сонейка блісне,
Бо я з кнігай удзвюх.
Свидетельство о публикации №118102502530