Навучанне
Гэтай здольнасці – нешта наладзіць.
Злабадзённасці я не набуду –
Ды каму ж я змагу што парадзіць?
Мне самой трэба добра вучыцца,
Каб змагла перадаць дасканала
Прыўзнятасць, якая імчыцца,
Ды прыязнасць, якую пазнала.
Каб магла маляваць я прыгожа,
Ды не фарбамі, словам удалым,
Каб паведаміць пра падарожжы
Ды пра веды, душой набывала.
Невыразна зусiм покуль мова,
Неабсяжны прастор добрых думак.
Пачакаю – пачнецца размова,
Разверадзіць сабранасць задумак.
Паэтычнасць – заўсёды няволя.
Лінгвістычнае словагучанне,
Словатворчасць, як цяжкая доля.
Неабсяжна яшчэ навучанне...
Свидетельство о публикации №118102502499