***
Скавалі мову ў ланцугі.
Стаяць тут вёскі, бы магілы
Маёй адвечнае тугі.
Хіба ж Чарнобыль вінаваты,
Што знік у вёсках тых народ?
Няма касцоў, няма аратых,
Няма людзей -- няма турбот.
Стаяць пахіленыя хаты,
Маўчаць на могліцах крыжы.
Шукае вецер вінаватых,
Гукае тых, хто ў вёсках жыў.
Даўно людзей прывабіў горад,
Паклікаў з хатаў да сябе.
Спазнала вёска стрэс і голад,--
Згарэла збожжа на сяўбе.
Быльнёг з травою ды лазою
Ў палях закінутых парос.
І толькі дзед сівы з казою
Сярод хацін пільнуе лёс.
Свидетельство о публикации №118102404683