Парад у Мiнску

Парад партызанскі ў Мінску,
Яшчэ да сканчэння вайны...
Іх тысячы былі ў спісках,
Айчыны славутай сыны.
 
Мой бацька быў на парадзе,
Ён узначаліваў узвод
У партызанскім атрадзе,
Калi баранiў свой народ.
 
Колькі прайсці давялося
Пакутных гаротных дарог.
Колькі бяды адбылося –
Усё перажыць гэта змог.
 
Нам успаміны аставіў,
Ён шчыра пісаў шмат гадоў,
Годнасць сяброў там уславіў,
Моц iх партызанскіх радоў.
 
Дрэнна адзетыя людзі
Ішлі на парадзе ў страю.
Помніць аб гэтым мы будзем,
Як гонар і славу сваю.
 
Многа было партызанаў,
Служылі асновай асноў.
Дужых, Радзіме адданых,
Дастойных сапраўдных сыноў!
 
Памяць мы іх ушануем,
Шкада, хто пайшоў у нябыт.
Ну, а жывых павіншуем,
Мы скажам: "Нам вас не забыць!"


Рецензии
Догадалась о чём речь..
Мы бесстрашны! мы поможем:
С краёв и с боков сечь.
И не забудем где положен меч?
(Шутка перевела на русский)

Забина   04.05.2019 10:36     Заявить о нарушении
Спасибо, дорогая Забина! Это стихотворение о партизанском параде в Минске в июле 1944 года. С благодарностью Татьяна Цыркунова

Татьяна Цыркунова   04.05.2019 11:15   Заявить о нарушении