Мой край
Птушкай шэрай, нябачнай,
Пада мною ўзоры –
Край цудоўны, удзячны.
Птушак розных гучанне –
Гэта ж казка, пяшчота.
Асакі калыханне –
У ім песня балота.
Ёсць грыбы ў нашым лесе,
Многа ягад каштоўных,
Лекаў шмат на Палессі –
Яны ў травах чароўных.
Лес – прываб паляўнічым,
Гэта добра вядома...
Край ты мой маляўнічы,
Ёсць з дзяцінства свядомасць!
Палячу на балоты,
Каб збіраць журавіны.
Даспадобы работа,
Продкі, мабуць, павінны.
Толькі наша прырода
Можа быць так удзячна,
Дорыць многа народу,
Робіць гэта нябачна.
Свидетельство о публикации №118102403821