Настальгiя
Ад іх мне не пазбыцца.
Успамінаецца дзяцінства,
Я зноў у ім, як быццам.
Маіх бацькоў святы набытак –
Сядзіба састарэла.
Але для сэрца, усё ж прыбытак –
Напрамак вострых стрэлаў.
Не разумею, што так цягне
Прыехаць на Палессе.
Душа зноў дом пабачыць прагне
Ды пахадзіць па лесе.
На возера хоць вокам глянуць –
Ці ўсё там у парадку?
Ды ногі глебаю запляміць –
Прайсці дарогай гразкай.
Дарогай гэтай у дзяцінстве
Хадзілі па чарніцы.
Мы, усе трое, не ў адзінстве –
Я ды яшчэ сястрыцы.
Спякотны дзень з нудой цягнуўся,
Мы адчувалі смагу.
А час, як быццам, супыніўся,
Ішоў павольным цягам.
Нарэшце ўжо пачне цямнецца,
Наперадзе – дарога.
Такія важкія чарніцы,
Іх назбіралі многа.
Наведаю свае мясціны
Ды растрывожу сэрца,
На памяці – з iльна прасціне
Адбітак застанецца.
Свидетельство о публикации №118102403799