Месца дзяцiнства

Там вярба над каналам цвіце,
Апусціліся долу галіны,
Пад вярбою барвенак расце,
Заплятае сабою лагчыны.
 
Як прыгожа ўлетку ён цвіў,
Колер той быў валошкава-сінім,
Плошчу амаль што запаланіў,
Не растуць тут другія расліны.
 
Як бы глянцавы кожны лісток,
Даспадобы мне гэтая кветка,
Чараўніцтва ды казкі віток,
Дываном расцякаўся ўлетку.
 
І зімою прыгожы равок –
Зелянеюць барвенка лісточкі,
Павылазяць, ды як бы знарок,
Выглядаюць з-пад снега да ночкі.
 
Там вярба над каналам расце,
Мне сяброўка з дзяцінства знаёма,
Катухамі вясною цвіце,
Разраслася вакол вадаёма.


Рецензии