Былое
Падворкі, плот у дзірках.
Ды певень ходзіць там цыбаты,
Вядзе сваю гаворку.
Вось купка куранят з квахтухай –
Маленькая сямейка.
Ды асалодаю для вуха
Спявае салавейка.
Да сажалкі не так далёка –
Для качак на ўцеху.
Гучыць буслоў прыгожы клёкат,
Я падыду паціху.
Каб добра мне ўжо разгледзець
Маленькіх буслянятак,
Пералічыць ды ім парадзець –
Прагнаць шумлівы статак.
Спяваюць жабы на балоце
Ды цішыня начная.
Зашамаціць вужак у чароце,
Бы хтосьці што спявае.
Даўно няма ўжо мiлай вёскі,
У думках засталося.
Дзяцінства радасныя вёсны –
Раптоўна падалося.
Свидетельство о публикации №118102304011