Восень на Палессi
Восень у свой час прыходзіць,
Птушкаю нейкаю зачараванаю
Спеў найпрыгожшы заводзіць.
Фарбамі яснымі, светлымі, чыстымі
Лес размалюе, расцвеціць.
Ранкамі звонкімі ды ўрачыстымі
Ўсё наваколле падсвеціць.
Лес запаведны з грыбамі духмянымі,
Птушкі пяюць на балотах.
Ды журавіны гараць палымяныя –
Вось хараства несмярота.
Робяцца ўсе краявіды прыгожымі,
Нібы суквецце вясёлкі.
Дні надыходзяць так добра, пагодліва,
Змрочныя хвоі ды ёлкі.
Гэтая змрочнасць мне так падабаецца,
Досыць тых фарбаў прыгожых,
Хваінка ў лесе закалыхаецца, –
Месц больш няма мне дарожшых.
Свидетельство о публикации №118102303980