На радзiме
Вялікая патрэба,
Духмяны ў ім ад печы дым
Ды добра родзіць глеба.
Прыгожы гонкі лес расце,
Грачанішча за пушчай.
У балоце вунь касач цвіце,
Карэнне ў самай гушчы.
Качыны вывадак плыве,
Яму ж "вакна" даволі.
Сваім законам ён жыве
На гэткай вольнай волі.
У лесе нешта зарыпіць –
Мо корч, ці кныр-падлетак?
Спявае птушка: "Піць-піць-піць"...
Заве, напэўна, дзетак.
Квяцістасць гэткая вакол,
Аж замінае зроку.
Ды дзень канчаецца крадком,
Дае дарогу змроку.
Свидетельство о публикации №118102303965