Дождж...
Моцны вецер валодае хмарай.
Луг падсохлы, нібыта, ажыў,
Канюшына на ім – коней мара.
Над каналам і вольха цвіце,
Каташкі над вадою звісаюць
Ды татарскае зелле расце,
Так аер тут здаўна называюць.
І такая вакол прыгажосць,
Гэтак хораша птушкі спяваюць,
Што прыпомнілась мне маладосць,
Тыя вобразы сэрца сціскаюць.
Колькі зведала іншых дарог,
У жыцці я прайшла іх нямала.
Усё ж дарожай бацькоўскі парог,
Тыя вольхі над любым каналам.
I дарога да Лысай гары
Ды паходы па летняму лесу.
Усе прыгоды юнацкай пары
Ў чароўным прыгожым Палессі.
Дождж прайшоў, памяць мне асвяжыў,
Успаміны, юнацкія мары.
Свет дзіцячы, нібы ажывіў,
Наляцеў, як зычлівая хмара.
Свидетельство о публикации №118102303930