Гукi
Напоўніцца павеў,
Ды задрыжаць павекі,
Пачуецца напеў…
Напеў гудзе бадзёры –
"Спявае" так зямля,
Гучаць так вадазборы,
Калі свой ладзяць шлях.
Зашэпча ў полі вецер –
У жыце шамаціць.
Валошкі сінім свецяць,
На іх раса блішчыць.
Зязюля закувае,
Я чую гэты спеў.
Таму век прыгадае,
Хто запытаць паспеў.
Званы зямлі радзімай!
Мне кожны з вас вядом!
Бо гэта ўсё – Радзіма,
На ёй мой родны дом!
Свидетельство о публикации №118102303877
С уважением,
Николай Бузунов 08.06.2021 04:59 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 08.06.2021 10:32 Заявить о нарушении